На следчыя лічаць, што Яна Пінчук адміністравала тэлеграм-канал «Віцебск 97», у якім «публікавала паведамленні з негатыўнай ацэнкай праваахоўных органаў, заклікі прычыняць шкоду супрацоўнікам міліцыі ды іншыя экстрэмісцкія матэрыялы».
Праваахоўнікі сцвярджаюць, што яны маюць дадзеныя пра тое, што падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі дзяўчына брала ўдзел у мірных пратэставых акцыях. Але Яна пад час акцый не была затрыманая і асуджана да адміністратыўнага пакарання.
У Сант-Пецярбургу Пінчук працягвае знаходзіцца за кратамі больш за 150 дзён і намагаецца працягваць жыццё нармальнага чалавека.
«Выйшла замуж, хоць і ў СІЗА, але ўсё роўна па каханні», - паведаміла на волю палітзняволеная.
Падтрымаць Яну і іншых (у тым ліку беларускіх, рускіх і ўкраінскіх) палітвязняў, якія знаходзяцца ў Расіі, можна бясплатна праз сэрвіс "РосУзник".
Міхась Пісараў