“У Віцебскай калёніі пераважна адбываюць пакараньні былыя чыноўнікі і сілавікі, – распавядае Андрэй Бандарэнка. – Але ёсьць два атрада асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў. На днях начальнік аднаго з атрадаў заявіў, што цяпер прыбіраць у калёніі будуць усе асуджаныя. Раней прыбіраліся толькі асобныя зьняволеныя, а іншыя плацілі ім за гэта цыгарэтамі. З гледзішча закону, дзеяньні начальніка былі слушныя: выключэньняў не павінна быць, для ўсіх правілы аднолькавыя. Але, з пункту гледжаньня правілаў, якія склаліся ў месцах пазбаўленьня волі, чысьціць прыбіральні і сьмецьцевыя бакі згаджаюцца адзінкі асуджаных зь нізкім статусам. Вядома, з гэтай праблемай трэба змагацца, але ня з гэтага этапу, бо на клясы асуджаных дзеляць яшчэ ў СІЗА.
Паводле словаў Андрэя Бандарэнкі, асуджаныя калектыўна вырашылі, што ня будуць падпарадкоўвацца новым правілам, і ў знак пратэсту адмовіліся выйсьці на сьняданак. У выніку некалькі чалавек, якія, на думку адміністрацыі, ініцыявалі галасаваньне, зьмясьцілі ў штрафны ізалятар. Фармальна – за парушэньне рэжыму. Інцыдэнт супаў з прыездам у калёнію атрада АМАП, які ў гэтыя дні праходзіў трэніроўку.
“Адміністрацыя нас пераконвала, што гэтыя падзеі ніяк не зьвязаныя, што трэніроўка АМАП была загадзя заплянаваная. Падкрэсьлю, што яны не трэніраваліся на асуджаных”, – заявіў праваабаронца.
“Кіраўніцтва калёніі паабяцала разабрацца ў сытуацыі, з намі размаўлялі карэктна. Хутчэй за ўсё, гэта была ініцыятыва новага начальніка атраду, хоць ёсьць чуткі пра падобныя новаўвядзеньні і ў іншых калёніях. Напэўна, дэпартамэнт выкананьня пакараньня спрабуе вырашаць праблему з падзелам зьняволеных па статусу. Шчыра кажучы, за ўвесь час працы праваабаронцам я ўпершыню чую скаргі на ПК-3. Гэта свайго роду паказальная калёнія…” – дадае Бандарэнка.
Крыніца: TUT.BY