Пятніца, 08 Жнівень 2025

Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ двух жыхароў Віцебшчыны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гэта аршанец Рычард Логвінаў, затрыманы па справе “Беларускага Гаюна” (ен на фота), і віцяблянін Ігар Бурдаль , якога абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Абодвух трымаюць у віцебскім СІЗА-2.

33-гадоваму  Рычарду Логвінаву (нар. 14 лістапада 1991 г.) прад'яўлена абвінавачанне па арт. 361-4 КК РБ - Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, ён выпускнік аршанскай школы №4, вучыўся ў Беларуска-Расійскім універсітэце, працаваў на аршанскім заводзе "Чырвоны змагар".

Ігару Бурдзелю - 50 гадоў (нар. 29 траўня 1975 г.) , ён ураджэнец Віцебска, скончыў СШ №34. Пра яго вядома, што ён быў удзельнікам дабрачынных ініцыятываў, у тым ліку ў Маскоўскай вобласці, дзе працаваў “вахтамі”. У сваіх сацсетках мужчына падтрымліваў Украіну пасля расійскага нападу.

Ігар Пятроўскі