Віталь Галубоўскі скончыў Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт, атрымаў дыплом інжынера-электрыка. Раней ён служыў памежнікам. Пасля больш за 15 гадоў працаваў кіроўцам аўтобуса. У апошнія гады быў кіроўцам у «Газпрам трансгаз Беларусь» — вазіў брыгаду тэлемеханікаў.
28 траўня 2026 года яго і яшчэ 15 чалавек беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі.
Раман Сурганаў
Чацвер, 28 Май 2026
Праваабаронцы прызналі палітвязнем Віталя Галубоўскага, жыхара Навалукамля
13 сакавіка гэтага года яго ўключылі ў пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Паводле інфармацыі на сайце МУС, 49-гадовы Віталь Галубоўскі быў асуджаны Віцебскім абласным судом паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Мужчыну пакаралі “хіміяй” і накіравалі адбываць прысуджаны тэрмін у ПУАТ -7 (Пружанскі раён, в. Купліна).
Апублікавана ў
Палітвязьні