Летась 11 верасня Статкевіча нечакана вызвалілі з калоніі і разам з іншымі 51 палітвязнямі хацелі прымусова дэпартаваць у Літву. Аднак палітык адмовіўся перасякаць мяжу і застаўся на тэрыторыі Беларусі. У хуткім часе яго забралі сілавікі, і некалькі месяцаў пра ягоны лёс нічога не было вядома.
Пазней высветлілася, што пасля ўказа аб вызваленні яго зноў вярнулі ў глыбоцкую ПК-13. І ён дагэуль лічыцца вязнем гэтай калоніі, нягледзячы на статус памілаванага, які неаднаразова згадвала афіцыйная прапаганда.
“Я прыгадваю, як адна афіцыйная дама ў тэлевізары сцвярджала, што мяне, нібыта, вызвалілі згодна з "указам аб памілаванні" яшчэ ў верасні мінулага года. Але хто той указ бачыў... Цяпер я канчаткова заблытаўся ў сваім сённяшнім юрыдычным статусе і месцазнаходжанні”, - напісаў Мікалай Статкевіч у сваім Telegram-канале.
Арцём Галавін
Аўторак, 14 Красавік 2026
Мікалай Статкевіч да гэтага часу лічыцца зняволеным ПК-13 у Глыбокім
Палітык, якога, па афіцынай інфармацыі , вызвалілі па памілаванні яшчэ 11 верасня 2025 года, толькі сёлета ў лютым апынуўся дома – пасля таго, як у глыбоцкай калоніі ў яго здарыўся інсульт і зняволенага тэрмінова даставілі ў шпіталь. Апынуўшыся на волі, Мікалай Статкевіч паспрабаваў аформіць пенсію, але гэта яму не ўдалося: у палітыка запатрабавалі даведку аб вызваленні, якой ён не мае.
Апублікавана ў
Палітвязьні