Аўторак, 27 Чэрвень 2023

У спісе "экстрэмістаў" з'явіўся чарговы жыхар Воршы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Гаворка ідзе пра палітвязня Яраслава Казакевіча, які яшчэ ў мінулым годзе зняў на відэа перасоўванне расейскай вайсковай тэхнікі праз Аршанскі чыгуначны вузел.

Адзнятае відэа ён даслаў "экстрэмісцкім" каналам, за што 9 снежня мінулага года быў затрымалі. Напачатку “сілавікі” не ведалі, што ў дадзеным выпадку рабіць, таму заялі на яго адміністратыўную справу, паводлі якой суд арыштаваў Яраслава на 15 сутак.

Але пазней следчыя и суд вырашылі, што адпраўка відэа на "забаронены" канал можа лічыцца ўдзелам у экстрэмісцкай дзейнасці і Казакевіч атрымаў два гады зняволення.

Зараз Яраслаў знаходзіцца ў Віцебскім СІЗО №2.

Лісты падтрымкі трэба дасылаць на адрас: СІЗО-2, вул. Гагаріна, 2, 210026, г. Віцебск.  Казакевічу Яраславу Васільевічу.

Міраслава Рудзянская