Уладзімір Булаўскі адбывае пакаранне ў Бабруйскай ПК №2. Ён асуджаны на двух гадоў утрымання ў папраўчай установе ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Міхаіл Юрчанка (суд Першамайскага раёну г.Віцебска)
Булаўскага абвінавацілі за наяўнасць у сацыяльных сетках фотаздымкаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, размешчаных тым на працягу 2014- 2021 гадоў. Суд улічыў, што на працягу бягучага году Булаўскі быў двойчы асуджаны па адміністрацыйным артыкуле 24.23 КаАП (парушэнне заканадаўства аб арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў) артыкуле. Першы раз ён быў асуджаны на 15 сутак арышту 28 лютага 2022г. за тое, што выйшаў з жоўта-блакітнай стужкай на адзенні ў цэнтр Віцебску. Пазней, 7 ліпеня 2022г., яго асудзілі да 30 сутак арышту за наяўнасць у сацыяльных сетках тых самых фотаздымкаў з бел-чырвона-белымі сцягамі. Пасля адбыцця арышту здымкі не былі выдаленыя, гэта было кваліфікавана як працяг адміністрацыйнага правапарушэння і стала падставай для завядзення крымінальнай справы.
На судзе Уладзімір Булаўскі тлумачыў, што падчас ранейшых затрыманняў у яго забіралі мабільныя тэлефоны, і ён страціў доступ да некаторых старонак у сацыяльных сетках. Што да іншых публікацый, то ён не аспрэчваў, што яны былі зроблены ім асабіста. Але свае віны ў тым, што такім чынам праводзілася пікетаванне, Уладзімір Булаўскі не прызнаў. Суддзя Міхаіл Юрчанка падтрымаў выснову следства пра тое, што мужчына «меў злачынны намер публічна выражаць свае асабістыя і грамадска-палітычныя інтарэсы».
6 лютага беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Уладзіміра Булаўскага палітычным зняволеным.
Таццяна Віктарава