Серада, 31 Май 2023

Прайшло тры гады з моманту затрымання палітвязня Міколы Статкевіча

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Сёння, 31 мая, роўна тры гады, як Мікола Статкевіч быў затрыманы. Ён ехаў на Камароўку на пікет Святланы Ціханоўскай. Амаль чатыры месяцы няма вестачкі ад асуджанага на 14 гадоў палітыка Міколы Статкевіча. Сувязь з палітыкам, які адбывае пакаранне ў глыбоцкай калоніі, перарвалася ў сярэдзіне лютага. Статкевіч паўгода быў у адзіночнай камеры, а потым, і ў ШІЗА.

«Сёння атрымала адказ з калоніі на свае запыты. … Той, хто нічога не ведае пра сваіх родных, мяне зразумее. 36 спагнанняў, з іх 14 — ШІЗА (5 — за апошнія тры месяцы, тэрмін не паведамляюць). Цяпер, імаверна, у ШІЗА таксама альбо толькі выйшаў. Чарговы раз пакараны знаходжаннем паўгода ў той самай адзіночцы 1х3 м, аналагу ПКТ у «звычайнай» калоніі. (Мінулыя паўгода расцягнуліся на 9 месяцаў). Гэта значыць, што калі не ў ШІЗА, то кругласуткава ў каменным мяшку з прагулкай у такім жа каменным мяшку паўгадзіны на дзень. Пазбавілі ўсяго: адзінай пасылкі і спатканняў. Пра тэлефанаванні гаворка нават не ідзе. Лістоў па-ранейшаму няма», — пісала ў сярэдзіне мая яго жонка Марына Адамовіч.