Чацвер, 25 Май 2023

Грамадзяне патрабуюць расказаць праўду пра месцазнаходжанне і стан здароўя Віктара Бабарыка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Для гэтага на платформе "Зручны горад" была размешчана петыцыя № 5619, у якой грамадзяне звяртаюцца да кіраўніцтва пракуратуры Віцебскай вобласці і Дэпартамента выканання пакарання прадаставіць ім інфармацыю аб стане здароўя і месцазнаходжанні асуджанага Бабарыка Віктара Дзмітрыевіча. Цяпер калектыўны зварот падпісала 39 чалавек.

Ініцыятары звароту паведамляюць аб тым, што ў апошнія тыдні «паступае супярэчлівая інфармацыя аб стане здароўя і месцазнаходжанні асуджанага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Віктара Дзмітрыевіча Бабарыка, які нарадзіўся 9 лістапада 1963 года, які вылучаў сваю кандыдатуру на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе. Што не можа не выклікаць занепакоенасці, бо няма поўнай і дакладнай інфармацыі аб стане здароўя Бабарыка В. Д.»

Больш за год Віктар Дзмітрыевіч адбыў у наваполацкай папраўчай калоніі №1 свой 14-гадовы тэрмін пазбаўлення волі за нібыта легалізаванне («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам і атрыманне хабару.

Каб развеяць нявызначанасць аб стане здароўя палітвязня падпісанты просяць ва ўладаў адказаць на пяць пытанняў:

  1. Па якіх прычынах да асуджанага Віктара Дзмітрыевіча Бабарыкі 1963 года нараджэння не дапускаецца адвакат? Гэта парушэнне артыкула 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Дзе ў цяперашні час знаходзіцца ўказаны вышэй асуджаны?
  3. 3. Па якіх прычынах вышэйпаказаны грамадзянін быў накіраваны ў лячэбную ўстанову (просім даць інфармацыю, не парушаючы медыцынскай таямніцы, без канкрэтнага дыягназу, з указаннем агульнай прычыны - захворванне або бытавая, вытворчая або крымінальная траўма)?
  1. Які стан здароўя Віктара Дзмітрыевіча Бабарыкі ў цяперашні час?
  2. Правесці праверку на прадмет таго, ці было фізічнае ўздзеянне прычынай парушэння здароўя?

Па выніках разглядзе петыцыі, грамадзяне чакаюць ад пракуратуры і ДВП абгрунтаванага і матываванага адказу для перадачы інфармацыі ў публічную прастору Беларусі.

Вікторыя Лужына