Гэтага ліста Марыне Адамовіч давялося чакаць досыць працяглы час, бо палітвязень з 20.12 па 29.12 знаходзіўся ў ШІЗА. Пасля пераводу ў Глыбокае, з 23 чэрвеня 2022г., яго кідалі ў ШІЗА больш як 20 разоў, і ці не палову часу, адбытага у калоніі, ён быў вымушаны правесці ў цеснай камеры штрафнога ізалятара. Адміністрацыя калоніі амаль адразу ж паставіла зняволенага апазіцыйнага палітыка на ўлік як «асобу, схільную да экстрэмізму», і шукае любыя падставы, каб пакараць яго найбольш сувора.
Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020г. Апазіцыянера прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя масавых беспарадкаў»), і 14 снежня 2021г. ён быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму.
Феліцыян Красоўскі