Да Палянінай прыйшлі рабіць агляд кватэры, бо следства ўстанавіла, што ў снежні 2020 г. жанчына размясціла каментар у сацыяльнай сетцы пад фотаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС Аляксандра Рыбакова. Паводле яе тлумачэнняў, яна прачытала паведамленне, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі бацькоў, а дзяцей пакінулі дома адных, і не стрымала эмоцыі. На судзе яна прызнала сваю віну і была гатова сплаціць маральную кампенсацыю пацярпеламу міліцыянту. Што да патронаў, то Ірына Паляніна таксама не пярэчыла, што вінаватая. Яна казала, што патроны ад малакалібернай вінтоўкі перавезла з бацькоўскага жытла разам з іншымі рэчамі, і што ведала пра неабходнасць здаваць незарэгістраваную зброю, але не ўлічыла, што некалькі патронаў – гэта таксама небяспечныя боепрыпасы. На думку дзяржабаронцы, тое, што патроны былі схаваныя, сведчыла пра намер іх скарыстаць. Аднак Паляніна катэгарычны абвяргала гэтае меркаванне.
Пастаўскі раённы пакараў жанчыну зняволеннем: паводле арт. 369 Крымінальнага Кодэксу жанчыну асудзілі да двух гадоў «хіміі» два гады «хіміі», паводле арт. 295 Крымінальнага Кодэксу – на паўтары гады пазбаўлення волі ў калоніі. Тэрмін зняволення ў калоніі на 2 гады быў прызначаны шляхам частковага складання пакаранняў. Таксама суд абавязаў Ірыну Паляніну кампенсаваць маральную шкоду пацярпеламу (дзве тысячы рублёў).
У канцы лістапада яна выйшла на волю.
Вольга Сіліч