Суддзя Віцебскага абласнога суду Яўген Буруноў пастанавіў, што Паляонка варта пакараць 4-ма гадамі знаходжання ў калоніі -- па сукупнасці пакаранняў паводле чатырох артыкулаў:
па ч. 1 арт. 130 КК — тры гады калоніі; па арт. 368 КК — паўтара года калоніі; па арт. 369 КК — два гады "хіміі"; па ч. 3 арт. 361-1 КК — тры гады калоніі.
На момант вынясення прысуду Мікіта Паляноак ужо 7 месяцаў знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА – яго затрымалі 16 студзеня гэтага году. Паводле версіі абвінавачвання, з сакавіка 2021 году па студзень 2022 году 28-гадовы жыхар Віцебску, "з'яўляючыся актыўным падпісчыкам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, заклікаў да гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў, абражаў міліцыянта і прэзідэнта". СК не называе, удзел у якім канкрэтна "экстрэмісцкім фарміраванні" ставіцца ў віну палітвязню. Але з прэс-паведамлення https://sk.gov.by/ru/news-usk-vitebsk-ru/view/ocherednomu-predstavitelju-divannyx-vosk-predjjavleno-obvinenie-11526 вынікае, што гаворка ідзе пра падпіску на нейкі Telegram-канал. Вядома, што пад увагу сілавікоў жыхар Віцебску трапіў яшчэ ў 2020-м годзе: ён быў асуджаны па адміністрацыйнай справе – “за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.
Таццяна Віктарава