Віцебскі праваабаронца Міхаіл Жамчужны пацвердзіў інфармацыю пра чарговыя 10 сутак ШІЗА, спаслаўшыся на асобаў, якія адбываюць пакаранне разам з Ігарам Банцэрам.
«У яго стандартная сітуацыя для зняволенага па палітычных матывах. Я па сто сутак адседжваў у ШІЗА. Нічога тут дзіўнага няма. Яго па адпрацаванай схеме справакавалі на прыборку памяшкання. Гэткія прыёмы выкарыстоўвалі заўжды. І гэта яшчэ па-боску, калі можна так сказаць, бо правакуюць і на прыборку «парашы», што зусім непрымальна. Ад гэтага адмаўляюцца адразу», – кажа Міхаіл Жамчужны.
Ігар Банцэр атрымаў паўтара года «хіміі» за вулічны перформанс, які суд расцаніў як «злоснае хуліганства» (арт. 411 КК ).
Ян Ластаўка