Леанід Сьвецік кажа, што гэта ўжо 10-ы ліст, які ён атрымаў ад праваабаронцы-палітвязьня пасьля таго, як апошні апынуўся за кратамі.
Нагадаем, Алесь Бяляцкі быў узяты пад варту 4 жніўня 2011 году. 24 кастрычніка суд Першамайскага раёну Менску (судзьдзя Сяргей Бандарэнка) прызнаў яго вінаватым «ва ўтойваньні прыбыткаў у буйным памеры» і прысудзіў да 4,5 гадоў зьняволеньня. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Алеся Бяляцкага вязьнем сумленьня.