Серада, 26 Жнівень 2020

У Віцебску 25 жніўня адбыўся разгон мірнага шэсьця

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Калёна пратэстоўцаў рухаецца па праспэкце Фрунзэ Калёна пратэстоўцаў рухаецца па праспэкце Фрунзэ

Увечары 25 жніўня віцябляне зладзілі мірнае шэсьце, у якім узялі ўдзел каля 40 чалавек. На праспэкце Фрунзэ невялікую калёну дагналі два мікрааўтобусы з супрацоўнікамі міліцыі і людзьмі ў чорным адзеньні (меркавана амапаўцамі). З мацюкамі і крыкамі застрашэньня сілавікі разагналі мірных пратэстоўцаў. Інфармацыі аб затрыманьнях няма.

Як расказалі ўдзельнікі шэсьця, разгон адбыўся каля дома №8 на праспэкце Фрунзэ (амаль на перасячэньні з вуліцай Даватара). Зь мікрааўтобусаў павыскоквала дзясятак амапаўцаў і міліцыянты з дручкамі. Людзі пабеглі ў двары, хаваліся ў пад'ездах, ляцелі кулямі ў лагчыну за домам, каб пазьбегнуць затрыманьня. Найперш гналіся за мужчынамі і людзьмі з нацыянальнай сымболікай. У жанчыны, якая пазьней назвалася Аленай, міліцыянты вырвалі з рук бел-чырвона-белы сьцяг. але самую не затрымалі. Яна чула, як адзін з міліцыянтаў папярэдзіў калег: жанчын не бяром. 

Журналістаў супрацоўнікі МУС абклалі бруднымі мацюкамі, але не затрымлівалі. Паводле інфармацыі на ранак 26 жніўня, падчас разгону нікога не затрымалі. 

Зьміцер Міраш