editor22

editor22

Гэта адбылося літаральна днямі: па звестках на 13 траўня, у  базе вышуку МУС РФ, агульнай на тэрыторыі Беларусі і Расіі, ягонага прозвішча яшчэ не было. Крымінальны артыкул, паводле якога мужчыну шукаюць, не ўказаны.

Гэтую дату выначыў Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў памяць пра палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі ў 2021 годзе. Сёння ў Беларусі як мінімум 841 чалавек застаецца за кратамі па палітычных матывах. За апошнія 5 гадоў мінімум 9 палітвязняў памерлі ў зняволенні.

Спадар Уладзімір памёр 20 траўня 2026г. на 57-м годзе жыцця ў вёсцы Вароны Віцебскага раёна – у апошнія гады ён быў вымушаны трымаць невялікую гаспадарку, якая стала галоўным сродкам ягонага існавання. Бо з невялікае пэнсіі па інваліднасці вылічвалі грошы на шматмільённыя штрафы. Плешчанка  меў хворае сэрца, але па некалькі разоў на тыдзень  прыяжджаў у Віцебск і разам з Барысам Хамайдам ладзіў пікеты ля так званага “сіняга дому” – раздаваў улёткі ці проста стаяў пад бел-чырвон-белым сьцягам.

На Віцебшчыне, у Глыбоцкім раёне, непадалёк ад вёскі Прыпернае мясцовыя жыхары, якія пажадалі застацца ананімнымі, пачулі гук, які нагадваў ім гук мапеда, а пасля пачулі выбух. Як стала вядома, там упаў баявы дрон, які спачатку не выбухнуў, а яго падарвалі сілавікі. Чый гэта быў дрон, залётны ці такім чынам навучаліся самі беларускія вайскоўцы, людзям невядома.

Палітыка і былога палітвязня Паўла Севярынца, які родам з Віцебшчыны, Рада БНР 17 траўня ў Вільні ўзнагародзіла тытулам кавалера Ордэна Пагоні з наданнем адзнакі Крыжу Ордэну Пагоні. Урачыстая цырымонія прайшла ў віленскім Беларускім музеі імя Луцкевіча.

Адпаведныя рашэнні прынялі суды Чашніцкага і Расонскага раёнаў. 

Гісторыя з пахаваннем Ганны Федаронак, вымушанай палітэмігранткі з Пастаўшчыны і  адміністратарка варшаўскага шэлтара для палітуцекачоў з Беларусі, пачалася ў мінулы аўторак. Жанчыне пераслалі фотаздымкі ўлётак, дзе гаварылася, што “Ганна Федаронак памерла” і што адкрыты збор сродкаў, каб яе пахаваць. Прычым указваліся рэквізіты рахункаў, звязаныя з грамадскай дзейнасцю актывісткі - з фондам "Прытуляй мяне".

Паводле гэтага спіса на сайце МУС, Ціна Палынская і Маргарыта Рабіновіч прызнаныя вінаватымі паводле  частак 1, 2 арт. 361-4 КК РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і зараз «адбываюць пакаранне». Меркавана, іх справа можа быць звязана з прызнаннем «Беларускай аналітычнай майстэрні» прафесара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян.

Рэдакцыя газеты “Чырвоны прамень” ( дарэчы, назву раённае выданне не мяняла з 1965 года) працуе без кіраўніцтва. Як вынікае са звестак на сайце дзяржаўнай службы занятасці,  у “раёнцы” вакантныя пасады рэдактара ( аклад 2 000 – 2 150 руб.) і намесніка рэдактара ( аклад 1 300 – 1 500 руб.) Але для Віцебшчыны адсутнасць кадраў у дзяржСМІ даўно не дзіва – тут ужо амаль 9 месяцаў без галоўнага рэдактара працуе нават абласная газета «Витебские вести».

Абласныя ўлады  тлумачаць гэта старэннем насельніцтва ў раёнах старой забудовы: там зменшылася колькасць дзяцей “дзетсадаўскага” ўзросту, і ўтрымліваць установы з няпоўнай “камплектнасцю” стала нерацыянальна. Такім чынам, праблема, ужо даўно вядомая ў сельскай мясцовасці, дзе школы і садкі зачыняюцца  не першы год,  распаўсюдзілася і на абласны цэнтр.

Старонка 1 з 235