Прыкладам, макаронныя вырабы павінны быць выключна гандлёвых марак «Барымак» і «Пастораль» Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў, мясныя кансервы – толькі з Аршанскага і Бярозаўскага мясакамбінатаў. Зубныя пасты, шчоткі, мыла і шампуні – з прадпрыемства «Вітэкс», мыла – гомельскай вытворчасці «Greenelle», жаночыя прадметы інтымнай гігіены – брэнду «Мэгги», дзіцячае адзенне – толькі новае і толькі вырабленае фабрыкамі «Світанак» і «Купалінка»… Падрабязны спіс усяго таго, што чакаюць ад жыхароў Верхнядзвінску арганізатары збору з ГА «Белая Русь» змясціла мясцовая газета «Дзвінская праўда».
Дужа цяжка ўявіць, што шараговыя гараджане пойдуць у раённы Дом гандлю ды пачнуць перабіраць тавары, набываючы рэчы для гуманітарнай дапамогі ў строгай адпаведнасці з такім спісам. Адпаведна, разлік робіцца не на чалавечую спагадлівасць, а на арганізаваныя, мэтанакіраваныя закупы канкрэтнай прадукцыі. Неабходнасць набыць заяўленыя таварныя пазіцыі традыцыйна ўскладуць на канкрэтныя прадпрыемствы і арганізацыі або прыватных прадпрымальнікаў. А потым ГА «Белая Русь» і дабрачынны фонд Аляксея Талая – арганізатары збору гуманітарнай дапамогі – будуць распавядаць пра тое, як «неабыякавыя жыхары Беларусі» адгукнуліся на заклік дапамагчы суседняй Украіне. А па сутнасці, на спекулятыўную ідэю разгрузіць склады нерэалізаванай беларускай прадукцыі пад выглядам дабрачыннасці.
Дарэчы, куды менавіта адправяць сабраныя рэчы, ніхто не кажа. Усё хаваецца за расплывістай фармулёўкай «гуманітарны груз будзе дастаўлены ўкраінскім уцекачам і ў рэгіёны Украіны, якія пацярпелі ад вайсковых дзеянняў».
Станіслаў Іваноўскі
Нядзеля, 17 Красавік 2022
Дапамога пацярпелым украінцам або спроба разгрузіць склады беларускіх прадпрыемстваў?
Верхнядзвінскі райвыканкам абвясціў «Збор гуманітарнай дапамогі сем’ям Данбасу, дзецям і параненым, мірнаму ўкраінскаму насельніцтву». Цягам 10-ці дзён неабыякавым жыхарам райцэнтру прапанавана прыносіць у раённы дом культуры адзенне, прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены і медыкаменты. Але гэта павінны быць не проста рэчы, а вырабы канкрэтных беларускіх вытворцаў.
Апублікавана ў
Мігранты