2 верасьня ў сквэры Маякоўскага ў Віцебску прайшоў флэшмоб да Дня беларускага пісьменства. Каля 30 чалавек цягам 5 хвілінаў чыталі свае любімыя кнігі.

Чым адрозьніваецца і чым падобны фальклёр Беларусі, Летувы і Латвіі? 3 верасьня гэта высьвятлялі ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце на адмысловым міжнародным творчым сэмінары “Досьвед вывучэньня і папулярызацыі народнай музычнай творчасьці моладзевымі фальклёрнымі калектывамі”.

У Полацку завяршылі рэканструкцыю помніку літары «Ў», паведаміў мясцовы краязнаўца Андрэй Бухавецкі.

Літаратурна-музычнае сьвята “Барадулінкі” адбылося ў Віцебску. Яно ўжо другі год ладзіцца на пляцоўцы арт-прасторы ў гонар народнага паэта Рыгора Барадуліна. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кампанія “Будзьма беларусамі”, сацыяльна-культурная ўстанова “Віцебск для мяне” і аддзел ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкаму.

Але замест таго, каб зрабіць рамонт, Аршанскі гарвыканкам зьняў зь сябе адказнасьць за помнік архітэктуры 18-га стагодзьдзя. У 2006 годзе будынак перадалі Віцебскай праваслаўнай епархіі. Новыя гаспадары цягам дзесяці гадоў аніяк ня дбалі ні пра рамонт, ні пра рэстаўрацыю, ні пра кансэрвацыю гістарычнага аб’екту. І толькі некалькі дзён таму зьявіліся прыкметы хоць нейкага клопату: над будынкам пачалі ўзводзіць дах.