На сайце e-petitions.by была створаная петыцыя №5744 аб ільготным праездзе для студэнтаў вочных аддзяленняў ВНУ Віцебскай вобласці. Яе накіравалі ў Віцебскі аблвыканкам і ў Віцебскі абласны савет дэпутатаў напрыканцы снежня 2023 года.

Апублікавана ў Дзяржава

Практыка стварэння будаўнічых студэнцкіх атрадаў падтрымліваецца ў Беларусі яшчэ з савецкіх часоў. Але сёлета вырашана стварыць не будаўнічы, а медычны студатрад. Упершыню ў Беларусі яго ствараюць у Віцебску, прычым адмыслова для працы на Полаччыне – у Наваполацкай гарадской бальніцы і ў двух полацкіх медустановах. Удзельнікі працоўнага праекту «Медыкус» будуць працаваць у якасці малодшага (санітары) і сярэдняга медычнага персаналу.

Апублікавана ў Дзяржава

У апошнія дні снежня Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся згадкамі пра тры  інтэрнэт-рэсурсы. «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызналі суполку «Докшицы Live» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», а таксама Telegram-канал пад назвай «Свободный ВГУ» и аднайменны Telegram-чат, заснаваныя студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Адпаведныя судовыя рашэнні прынятыя 23-га снежня. Цяпер тыя, хто зробіць рэпосты з гэтых рэсурсаў, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, нават калі гэта будзе абвестка пра згубленыя ключы ці пошук майстра па манікюры.

Апублікавана ў Суд

Жыхара Наваполацку, студэнта ПДУ асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Віталь Лапко, суддзя Наваполацкага гарадскога суду, прызнаў хлопца вінаватым паводле ч. 3 арт. 293 КК («Навучанне або іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадкаў»). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, каб пазбегнуць распаўсюду звестак пра метады грамадскага супраціву.

Апублікавана ў Суд

У першы дзень датэрміновага галасавання за чатыры гадзіны - ад 10-й да 14-й - на ўчастку № 21, які размяшчаецца на тэрыторыі ветакадэміі ў Віцебску, прагаласавалі 150 студэнтаў. Пра гэта паведаміў праўладны назіральнік Сяргей Гапоненка, які працуе ў гэтай навучальнай установе на кафедры ўнутраных незаразных хвароб.

Апублікавана ў Выбары

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 27 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы, распачатай паводле арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») у дачыненні былой студэнткі віцебскага «худграфу» Юліі Алейнік. Яе абвінавачваюць у тым, што на бетоннай трубе яна напісала 7 літар: «БЧБ Жыве». Дзяўчыну ўжо адлічылі з універсітэту.

Апублікавана ў Суд

Студэнтку Полацкага дзяржуніверсітэту Алесю Буку затрымалі 26-га сакавіка, папярэдне правёўшы ператрус у яе інтэрнацкім пакоі і забраўшы ўсю аргтэхніку. Як стала вядома, дзяўчына знаходзіцца ў статусе падазраванай паводле крымінальнага артыкулу 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). У панядзелак 29 сакавіка яна выйшла на волю, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Апублікавана ў Затрыманьні

19 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску скончыўся разгляд грамадзянскага пазову адлічанай з другога курсу ВДМУ Паліны Нітчанкі. Студэнтка патрабавала адмяніць дысцыплінарныя спагнанні і аднавіць яе ў навучальнай установе, а таксама – спагнаць з універсітэту судовыя выдаткі. Суд адмовіў у задавальненні іску ў поўным аб'ёме.

Апублікавана ў Рознае

Перад Днём волі студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту просяць падпісаць паперы аб тым, што яны азнаёміліся са зменамі ў адміністрацыйным артыкуле 24.23 («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», колішні арт. 23.24). Але просяць так, што больш падобна да прымусу. Пра гэта сведчыць аўдыёзапіс, які «Віцебскай Вясне» даслалі нашыя чытачы з Полацку.

Апублікавана ў Рознае

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 11 сакавіка пачаўся разгляд грамадзянскага пазову былой студэнткі ВДМУ Паліны Нітчанкі да адміністрацыі ўніверсітэту аб адмене дысцыплінарных спагнанняў і аднаўленні яе ва ўстанове адукацыі. Грамадзянскую справу разбірае суддзя Марына Марозава.

Апублікавана ў Суд