Двор арт-прасторы на Талстога, 7 быў на цэлы дзень аддадзены музыкам, народным майстрам, гандлярам кнігамі. Традыцыйны фэстываль літаратуры і музыкі «Барадулінкі» прайшоў у Віцебску 25 чэрвеня.

Апублікавана ў Культурныя правы

У Віцебскай абласной бібліятэцы прайшла прэзэнтацыя даведніка «50 музэяў Віцебску», складзенага краязнаўцам Мікалаем Піваварам. Гэта быў першы досьвед калектыўнага збору грошай на выданьне з дапамогай пляцоўкі ulej.by.

Апублікавана ў Культурныя правы

Вядомы віцебскі краязнаўца Мікалай Півавар пачаў збор сродкаў на выданьне даведніка “50 музэяў Віцебску”. Кошт кнігі складае 8 рублёў, а дапамагчы выданьню можа кожны ахвотны праз краўдфандынгавы сайт “Улей”.

Апублікавана ў Культурныя правы

23 чэрвеня ў арт-прасторы «Vzar» віцебскі гісторык Мікалай Півавар прачытаў грамадзкую лекцыю “Лёсы беларусаў у гады сталінізму”. Гэткім чынам ён працягнуў абмеркаваньне тэмы сталінскіх рэпрэсіяў, распачатую дзесяць дзён таму ў гэтай самай залі маскоўскім дасьледчыкам творчасьці Варлама Шаламава Сяргеем Салаўёвым.

Апублікавана ў Культурныя правы

З ініцыятывы краязнаўчай супольнасьці гораду 17-18 сакавіка адбыліся мерапрыемствы ў гонар гістарычнай падзеі: 17 сакавіка 1597 году Віцебск атрымаў Магдэбурскае права.

Апублікавана ў Культурныя правы