Серада, 14 Жнівень 2019

“Хочацца ўсіх назваць пайменна”. Актывісты стварылі сайт пра расстрэлы ў Кабыляках

Ацаніць гэты матэрыял
(5 галасоў)
Фота: kobylaki.by Фота: kobylaki.by

Ініцыятыва “Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы”, якая займаецца дасьледаваньнем сталінскіх рэпрэсіяў і пошукам зьвестак пра закатаваных камуністамі людзей, заснавала свой сайт, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Цэнтральнае месца на сайце займае сьпіс расстраляных, а таксама – усе вядомыя зьвесткі пра гэтых людзей.

“Шмат інфармацыі мы назапасілі, і яна крыху ў сацыяльных сетках прысутнічае, але людзі, напрыклад, у нашыя стужкі дадаюць свае навіны, а нашая інфармацыя губляецца, –  распавядае, як ствараўся сайт, кіраўнік ініцыятывы, дасьледчык Ігар Станкевіч.

“Сам сайт нам дапамаглі зрабіць праз праект “ВП-Акадэмія” бясплатна, а на дамэн і хостынг мы ўжо зьбіралі грошы. Прычым я быў прыемна зьдзіўлены, таму што нам трэба было дзесьці 380 рублёў сабраць, але мы сабралі ледзьве не ў два разы болей і зрабілі гэта вельмі хутка. У зборы сродкаў удзельнічала больш як 10 чалавек”, – удакладняе ініцыятар стварэньня сайту.

 

Сайт kobylaki.by мае разьдзелы “Сьпіс рэпрэсаваных”, “Дакумэнты”, “Мапа месцаў”, а таксама будзе ўтрымліваць артыкулы пра сталінскія расстрэлы на Аршаншчыне.