Асноўнымі парушэньнямі, выяўленымі ў выніку праведзеных праверак, зьяўляецца адсутнасьць дакумэнтацыі, зьвязанай з узьдзеяньнем на навакольнае асяродзьдзе, неналежны стан вытворчых і прылеглых тэрыторыяў, несвоечасовае выдаленьне адходаў вытворчасьці, несанкцыянаванае захоўваньне адходаў, мэталялому, апонаў, парушэньне правілаў эксплёатацыі газаачышчальнага абсталяваньня, перавышэньне нарматываў дапушчальных выкідаў (скідаў) і іншыя.
Так, падчас правядзеньня праверак парушэньні прыродаахоўнага заканадаўства былі выяўленыя на СТАА «Вітканпрадукт». На тэрыторыі цэху «Бешанковічы» СТАА «Вітканпрадукт» было выяўленае забруджваньне драўняна-хмызьняковай расьліннасьці будаўнічымі адходамі і мэталяломам. Адсутнічаў улік першаснага водаспажываньня і водаадвядзеньня ў цэху па вырошчваньні куранят «Пастушкі». Парушаліся ўмовы, вызначаныя ў дазволе на спэцыяльнае водакарыстаньне, у цэху забою птушкі «Шуміліна», у частцы невыкананьня аб’ёмаў адвядзеньня сьцёкавых вод.
ААТ «Віцебскія дываны» былі парушаныя ўмовы, вызначаныя ў дазволе на спэцыяльнае водакарыстаньне, у частцы перавышэньня аб’ёмаў забору вады. У аздараўленчым лягеры «Буравесьнік» ААТ «Віцебскія дываны» парушаўся парадак першаснага ўліку выкарыстаньня вод.
На ААТ «Клясыка індустрыі моды» не забясьпечанае правядзеньне інструмэнтальных замераў фактычных парамэтраў працы газаачышчальнай устаноўкі. Не забясьпечаны своечасовы рамонт і паверка вадамераў павярхоўнага водазабору з ракі Заходняя Дзьвіна.
На ААТ «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў» не забясьпечанае правядзеньне інструмэнтальных замераў фактычных парамэтраў працы газаачышчальных установак таварыства. Мядзьведзкім хлебапрыёмным участкам парушаныя правілы эксплёатацыі газаачышчальных установак: на батарэйнай устаноўцы цыклёнаў асьпірацыйнай сыстэмы працоўнай вежы меліся месцы дэфармацыі карпусоў цыклёнаў, а таксама парушэньне гермэтычнасьці флянцавых злучэньняў. ААТ «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў» з 2013 года рабіла выкіды забруджвальных рэчываў на пляцоўцы Мядзьведзкага хлебапрыёмнага ўчастку ад збожжаачышчальна-сушыльнага комплексу КЗСВ-40г без дазволу на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфэрнае паветра, а таксама парушала ўмовы, вызначаныя ў дазволе на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфэрнае паветра. Шкода, прычыненая навакольнаму асяродзьдзю, склала 4,076 млн. рублёў.
У ходзе правядзеньня палявых мерапрыемстваў (рэйдаў) выяўлена:
ГП «Селекцыйна-гібрыдны цэнтар “Задняпроўскі”» (Аршанскі раён): факт забруджваньня драўняна-хмызьняковай расьліннасьці камунальнымі адходамі, зношанымі апонамі тэрыторыі арашальнай помпавай станцыі сыстэмы гноевыдаленьня сьвінагадоўчага комплексу;
ААТ «Жвіранка» (Шаркоўшчынскі раён): факт несанкцыянавана разьмешчаных адходаў ад забою жывёлы на тэрыторыі за жывёлагадоўчым будынкам фэрмы “Жвіранка”;
ААТ «Сьцяг Перамогі Агра» (Пастаўскі раён): факт нерацыянальнага выкарыстаньня вады на воданапорнай вежы;
ААТ «Прыазёрны сьвет» (Шумілінскі раён): факт нерацыянальнага выкарыстаньня вады на воданапорнай вежы на жывёлагадоўчай фэрме Непароты.
Зафіксавана 7 фактаў забруджваньня атмасфэрнага паветра на суму 63,8 млн. рублёў. Шкода навакольнаму асяродзьдзю нанесены ААТ «БелВітуніфарм», ГУ «Рэспубліканскі сухотны шпіталь Сасноўка», РУП ЖКГ «Докшыцы камунальнік».
Выяўлена 8 фактаў прычыненьня шкоды водным аб’ектах на суму 471 млн. рублёў. Шкода водным рэсурсам нанесенае УП ЖКГ Лёзьненскага раёну, РУП ЖКГ «Докшыцы камунальнік», Полацкім КУП водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі і інш.
У галіне абыходжаньня з адходамі выяўленыя 23 факты прычыненьня шкоды навакольнаму асяродзьдзю на суму 32 млн. руб. Факты прычыненьня шкоды былі дапушчаныя КУСГП «Каханавічы», ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», філіял Віцебскае ДРБУ №144 і інш.
Крыніца: Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя