Аўторак, 07 Красавік 2026

У Лёзненскім раёне прадпрыемства своечасова не разлічыла работнікаў пры звальненні

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

 На адным з прадпрыемстваў Лёзненскага раёна выяўлены парушэнні тэрмінаў выплаты канчатковага разліку работнікаў пры іх звальненні. Як устанавіла праверка, загадамі кіраўніка арганізацыі чацвёра работнікаў былі звольненыя па ўласным жаданні, аднак з імі не разлічыліся.

Пра гэта паведаміла Белта са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.

 Пасля таго, як у справу ўмяшалася пракуратура Лёзненскага раёна, кіраўніку прадпрыемства было вынесена прадпісанне з патрабаваннем неадкладна пагасіць запазычанасць. Грошы хутка знайшліся, і з працаўнікамі канчаткова разлічыліся на агульную суму больш за 9 тысяч беларускіх рублёў.

 У Беларусі, у тым ліку ў Віцебская вобласці часта паўстаюць пытанні паўнаты і своечасовасці выплаты заработнай платы.  Людзі часта скардзяцца на несвоечасовае атрыманне заробкаў ці адпускных, а таксама на аплату часткі заробку прадукцыяй тых прадпрыемстваў, на якіх яны працуюць. Таксама назіраецца ўручэнне так званых харчовых набораў да розных святаў, кошт якіх вылічваецца з заробку работнікаў.

Алеся Чырвінская