Гарадская газета прысвяціла зносу сараяў на вуліцы Горкага ажно два матэрыялы з фотаздымкамі і відэаролікам. А яшчэ зусім нядаўна мясцовыя СМІ апісвалі гэта як практычна невырашальную праблему. І нават прапаноўвалі адрамантаваць цагляныя пабудовы, якія цяпер практычна не выкарыстоўваюцца, за кошт сродкаў мясцовых жыхароў.
Калісьці сараі былі патрэбныя: у старых віцебскіх дамах было пячное ацяпленне, і ў іх захоўвалі дровы. Але сення эыхары маюць у кватэрах усе выгоды, а сараю ператварыліся ці ў “смеццезборнікі”, ці ў “начлежкі” для беспрытульнікаў, дзе час ад часу здараюцца пажары. Сапраўдную небяспеку гэтыя збудаванні ўяўляюць для дзецей: там прагнілыя лесвіцы, і выкарыстоўваць сараі як месца для гульняў скрайне неразумна.
МЧС настойвае на тым, каб сараі зносіць, і неадкладна. Але тут паўстала пытанне пра прыватную ўласнасць - на некаторыя з іх аформлена ўладанне разам з кватэрай. Гарвыканкам палічыў, што ў мінулым годзе сараеў у віцебскіх дварах было 166, і 133 з іх - у аварыйным стане. Але знесці пакуль што пастанавілі толькі 30.
Аляксандр Папоў
Субота, 26 Красавік 2025
Справа зрушылася: у Віцебску зносяць аварыйныя сараі
Не ў апошнюю чаргу гэтаму паспрыяла абвяшчэнне Года добраўпарадкавання: людзі гадамі скардзіліся, што старыя сараі ў іхных дварах з’язляюцца крыніцай небяспекі, але ўлады не зважалі на скаргі. Цяпер “барацьба” са старымі надворнымі пабудовамі 1950-х гадоў аказалася мэйн-стрымам.
Апублікавана ў
Дзяржава