Цяпер прыводзяцца ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні 19-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання і шэраг вайсковых частак Заходняга аператыўнага камандавання. Яе пастаянны пункт дыслакацыі — вёска Заслонава Віцебскай вобласці Лепельскага раёна.
У рамках праверкі прадугледжаны прызыў ваеннаабавязаных з запасу.
Асабістаму складу злучэнняў і вайсковых частак, якія правяраюцца, трэба выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да прымянення, загрузцы на транспарт запасаў матэрыяльна-тэхнічных сродкаў.
У далейшым войскам трэба выйсці ў назначаныя раёны і пасля быць у гатоўнасці да правядзення серыі вучэнняў, у тым ліку з баявой стральбой.
У ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.
У выкананні задач па прызначэнні на Лепельшчыне задзейнічана 212 ваеннаабавязаных, з іх 16 афіцэраў і 40 адзінак ТС.
Паліна Лушчык