Пятніца, 22 Верасень 2023

На Віцебшчыне будуць працаваць школьнікі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У Віцебскай вобласці каля 460 школьнікаў змогуць атрымаць падпрацоўку да канца года ў межах часовай занятасці. Дзеці будуць працаваць у вольны ад вучобы час і на восеньскіх канікулах, паведамляюць у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Працаваць зможа моладзь у школах Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Лепельскага і Мёрскага раёнаў і самім абласным цэнтры.

"Каля 460 навучэнцаў школ плануецца працаўладкаваць у межах часовай занятасці да канца года. Найбольшая колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак будзе прыцягнута ў Наваполацку: каля 170 чалавек зоймуцца добраўпарадкаваннем прышкольных тэрыторый. У Полацку да часовай занятасць плануецца далучыць да 70 навучэнцаў, дзяўчаты будуць шыць ручнікі, фартухі, бялізну для патрэб мясцовага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў і гарадской цэнтральнай лякарні", - паведамілі ў камітэце. Там дадалі, што школьнікі таксама будуць дапамагаць з уборкай тэрыторый ад аднагадовых насаджэнняў.

Таксама восенню хлопцы зоймуцца рамонтам кніжнага фонду школьных бібліятэк і мэблі.

У студзені - жніўні часовая занятасць моладзі ў вольны ад навучання час арганізавана службай занятасці ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці. Найбольш запатрабавана працаўладкаванне на летніх канікулах. Усяго па дамовах часовую працу атрымалі амаль 4,4 тысяч вучняў і студэнтаў. Больш за 3,7 тысяч з іх атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, каля 600 – студэнты.

Асноўнымі арганізатарамі часовай занятасці за кошт сродкаў фонду ў вобласці выступаюць аддзелы па адукацыі гарадскіх і райвыканкамаў і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Моладзь прымаюць на час у якасці дапаможных працоўных, працоўных па азеляненні, швачак.

У летні перыяд больш за 170 наймальнікаў Віцебскай вобласці гатовыя былі прыняць навучэнцаў на працу. Сярод прапанаваных заняткаў - добраўпарадкаванне і ўборка тэрыторый, палявыя, дапаможныя, рамонтна-будаўнічыя работы, гандаль і ўборка агародніны.

Ларыса Ліпская