Нядзеля, 10 Верасень 2023

Распродаж школ і садкоў у Віцебскім рэгіёне носіць сістэмны і масавы характар

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У Віцебскай вобласці новы навучальны год пачаўся з маштабным размяшчэннем напродаж школьных і дзіцячых садоў. І трэба прызнацца, што фактычная раздача дзяржаўнай нерухомай маёмасці сведчыць аб тым, што ў эканамічных уладаў няма стратэгічнага плана як эфектыўна яе выкарыстоўваць.

Усяго 13 нерухомых аб'ектаў, якія раней выкарыстоўваліся ў адукацыйных мэтах, будуць выстаўлены напродаж хутчэй за ўсё ў верасні. Сярод іх нават школа ў Наваполацку. Палова з гэтых будынкаў прапануецца па кошце 1 ці 2 базавых велічынь.

Каб ацаніць маштабнасць акцыі трэба праглядзець усесь спіс школ і дзіцячых садкоў, якія ўжо ацэнены і выстаўлены напродаж.

Гэта школы шэсць шклоў у вёсках Пастаўскага раёна: в. Навасёлкі-2 - 37 рублёў або 1 базавая велічыня, в.Муляры - 74 руб., в. Вереньки - 37 руб., аг. Андроны – 11 003 руб., в. Мягуны – 415 832 руб., в. Ляхаўшчына – 553 613 руб.

Дзве школы ў Шаркаўшчынскім раёне: в. Станіславава – 74 руб., і аг. Пялікі – 37 руб.

І па адной школе ў в. Завуцье (Міёрскі раён) - за 37 рублёў і ў в. Лескавічы (Шумілінскі раён) за 232 127 руб.

А самы дарагі лот знаходзіцца ў Наваполацку коштам у 1688530 рублёў.

Дзіцячыя садкі ў Полацкім раёне ў аг. Зялёнка ўлады плануюць прадаць за 48248 рублёў, а ў в. Варонічы за 218558 рублёў.

Закрыццё навучальных устаноў у Віцебскай вобласці звязана з тым, што насельніцтва ў рэгіёне імкліва скарачаецца, людзі з'язджаюць з сельскай мясцовасці ў гарады, а ў апошні час па палітычных і эканамічных прычынах і зусім з Беларусі.

Тамара Гусак