Субота, 09 Верасень 2023

Некаторыя раённыя ўлады рэгіёна вызначылі газеты, дзе іх рашэнні будуць набываць публічны характар

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У ліпені раённыя выканаўчыя органы ўлады і Саветы дэпутатаў Віцебшчыны вызначыліся з тым, якія мясцовыя СМІ будуць мець права мець статус "афіцыйнага перыядычнага выдання". Чакана, што імі сталі мясцовыя дзяржаўныя газэты. Цяпер толькі гэтыя СМІ маюць права абнародаваць нарматыўна прававыя акты раённых выканкамаў і Саветаў дэпутатаў, што зробіць гэтыя акты набыўшымі законную сілу.

З гэтай нагоды прынялі рашэнні выканкамы Міёрскага, Верхнядзвінскага, Талачынскага раёнаў, а таксама дэпутаты Ушацкага і Талачынскага Саветаў.

Так, у рашэнні міёрскіх чыноўнікаў значыцца дзяржгазета "Міёрскія навіны", якая становіцца "афіцыйным перыядычным друкаваным выданнем, у якім могуць быць абнародаваны (апублікаваны) нарматыўныя прававыя акты Міёрскага раённага выканаўчага камітэта".

Выканкамы Талачынскага і Верхнядзвінскага раёнаў вырашылі надзяліць афіцыйнымі перыядычнымі друкаванымі выданнямі газеты “Дзвінская праўда” і “Наша Талачыншчына”.

А дэпутаты Ушацкага райСавета далі «зялёнае» святло ў публікацыі афіцыёзу рэдакцыі вушацкай газеце «Патрыёт», а дэпутаты з Талачына адпаведна – «Нашай Талачыншчыны».

Раман Даронін