Згодна з нарматыўна-прававым актам адлоў і забойства сабак і катоў на тэрыторыі Браслава будзе ажыццяўляць мясцовае прадпрыемства "Браслаў-камунальнік", а ў межах Браслаўскага раёна работа будзе праводзіцца камунальнікі сумесна з сельскімі выканаўчымі камітэтамі.
Адлову падлягаюць усе жывёлы, якія гуляюць без гаспадароў па вуліцах горада і ў сельскай мясцовасці.
Улады лічаць, што адлоў сабак і катоў у населеных пунктах будзе садзейнічаць прадухіленню захворванняў людзей і жывёл на шаленства, іншымі захворваннямі, а таксама мінімізуе іх кантакты з людзьмі і жывёламі.
Выканкам распарадзіўся, каб пасля адлову, на працягу пяці каляндарных дзён не запатрабаваныя людзьмі жывёлы былі ўсыпленыя. Іх забойствам будуць займацца ветэрынары за кошт мясцовага бюджэту.
Загадана пахаванне трупаў жывёл рабіць ў земляных ямах, спецыяльна абсталяваных у месцах, прызначаных для гэтых мэт.
Вольга Куцая