Паводле «раёнкі», у практычна пустой залі Цэнтра культуры, дзе слухачы паселі на заднія шэрагі, гаварылася «пра перспектыўныя накірункі дзейнасці і першачарговыя задачы адмыслоўцаў». Што канкрэтна параілі калегам кіраўніца ідэалагічнага аддзела райвыканкама Святлана Гайко і спецыялістка Таццяна Бажадомава, засталося таямніцай.
Найхутчэй, проста выступілі з дакладамі пра паспяховую дзейнасць. А яна настолькі «паспяховая», што журналісты не змаглі згадаць для чытачоў «Зары» ніводнага канкрэтнага факта, важнага для жыхароў Бешанковіцкага раёна. Таму артыкул пра нараду завяршаецца непрыкрытым пустазвонствам і лозунгамі: «Асаблівы акцэнт спікеры зрабілі на ўзмацненні актыўнасці ў працы. Бо ідэолаг мусіць ведаць, чым жыве той ці іншы калектыў, што трывожыць кожнага чалавека на рабоце і дома. Спакой – залог стабільнасці. А, як вядома, дзе стабільнасць і адсутнасць нават намёка на сацыяльную напружанасць – там высокая прадукцыйнасць, эфектыўнасць працы і, адпаведна, дастойная аплата за яе канчатковы вынік».
«Раёнка» спрабуе пераканаць чытачоў, што памер заробкаў залежыць ад адсутнасці ці наяўнасці сацыяльнага напружання ў грамадстве. Такім чынам ідэолагі спрабуюць маніпуляваць свядомасцю грамадзян, ігнаруючы элементарныя законы эканомікі.
Лявон Каляда
Нядзеля, 09 Ліпень 2023
Бешанковіцкая «раёнка» напісала пра нараду ідэолагаў. Лозунгамі
Шэраговы жыхар раёна і так мае вельмі цмянае ўяўленне, навошта на прадпрыемствах увялі пасаду ідэалагічнага работніка. Хіба для таго, каб за бюджэтныя грошы сачыць за настроямі грамадзян і «сігналіць» у міліцыю, калі заўважыць нейкую крамолу. Падобна, што нават паплечнікі па «ідэалагічным фронце» - журналісты мясцовай газеты «Зара» - не змаглі зразумець, дзеля чаго ў райцэнтры праводзілі чарговую нараду.
Апублікавана ў
Дзяржава
Тэгі: