Судовая статыстыка пацвярджае гэты трэнд. Так, за 12 месяцаў мінулага года рэгіянальнымі судамі першай інстанцыі было вынесена не менш як 50 абвінаваўчых прыгавораў у дачыненні да жыхароў вобласці ч. 1 арт. 435 КК РБ – Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу.
А ўжо за чатыры месяцы гэтага года, ў Віцебскай вобласці праз суды прайшло 28 маладых людзей, у дачыненні да якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы па тым жа 435 артыкуле, якія рознымі спосабамі ўхіліліся ад прызыву на службу ва Узброеных сілах краіны. Калі гэты трэнд захаваецца, то да канца бягучыга года колькасць прысудаў значна перавысіць лічбу мінулага.
Пакараннямі прынятымі суддзямі адносна "ухілістаў" былі: пазбаўленне волі ў межах ад 1 да 1,5 года з адтэрміноўкай пакарання на адзін год, арышт на тры месяцы або штрафы ад 1110 да 4440 рублёў.
Падчас судовых працэсаў, высветлілася, што асноўным матывам ухілення ад вайсковай службы з'яўляецца не жаданне маладых мужчын служыць у войску.
Дар'я Цітова