Згодна з рашэннем, у пераліку значыцца 12 службаў, якія забяспечваюць абарону насельніцтва і забяспечваюць нармальнае функцыянаванне сацыяльна-эканамічнай сферы раённага цэнтра і прылеглых сельскіх тэрыторый. Службы атрымалі назвы: медыцынская, пажарная аварыйна-выратавальная, інжынерна-тэхнічная, камунальна-тэхнічная, забеспячэнне гаруча-змазачнымі матэрыяламі, аховы грамадскага парадку, аховы сельскагаспадарчых жывёл і раслін, перадачы і распаўсюджвання інфармацыі, сувязі, гандлю і харчавання, транспартнага забеспячэння і энергазабеспячэння. Якія задачы кожная служба будзе вырашаць пры аб'яўленні вайны, выцякае з яе назвы.
Так, у раённую медыцынскую службу ГА ўвайшлі 3 медустановы: «Докшыцкі цэнтральны раённы шпіталь», «Докшыцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» і цэнтральная аптэка № 95. А ў раённую службу перадачы і распаўсюджвання інфармацыі прызначыны аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама і Рэдакцыя газеты «Родныя вытокі».
Усяго для рашэння задач ГА мясцовыя чыноўнікі запісалі 27 мясцовых арганізацый дзяржаўнай форм уласнасці, і толькі ў дванаццаці арганізацый уладамі была запытана фармальная згода.
Тамара Дрозд