Паводле Еўрапейскага суду па правах чалавека, з 27 лютага 2014г. Расейская Федэрацыя ўзяла Крым пад свой кантроль пры дапамозе вайсковых фарміраванняў. 16 сакавіка быў праведзены рэферэндум, на якім 80% мясцовага насельніцтва нібыта прагаласавалі за далучэнне Крыма да Расейскай Федэрацыі. Украіна, у склад якой Крым уваходзіў да пачатку 2014г., адмовілася прызнаць страту гэтай тэрыторыі, і лічыць яе часова акупаванай часткай краіны.
27 сакавіка 2014 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю 68/262 наконт непрызнання вынікаў рэферэндуму. За прыняцце гэтай рэзалюцыі прагаласавалі 100 дзяржаваў са 193 удзельнікаў ААН, 58 дзяржаваў устрымаліся, 11 дзяржаваў, у тым ліку Беларусь, прагаласавалі супраць прыняцця рэзалюцыі, тым самым падтрымаўшы пазіцыю Расейскай Федэрацыі.
Якім чынам Віцебская вобласць збіраецца будаваць узаемаадносіны з уладамі Рэспублікі Крым як суб’екта Расейскай Федэрацыі, пакуль не паведамляецца. У інфармацыі тэлеграм-канала «Витебская область.Официально» заяўлена, што «бакі дамовіліся аб стварэнні рабочых органаў па лініі выканаўчай улады, таксама была ўзгодненая падрыхтоўка плана рэалізацыі пагаднення на 2023-2025 гады».
Феліцыян Красоўскі