Па выніках 2022 года ў Віцебскай вобласці дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка пры ўмове ўплаты адзінага падатку ажыццяўляюць каля 6 тыс. фізічных асоб.
У абласной падатковай інспекцыі звярнулі ўвагу, што павялічаны памер некаторых ставак адзінага падатку, устаноўлены дадаткам 24 да Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей - ПК).Для фізічных асоб павелічэнне праведзена ў сярэднім у 1,5 - 2 разы.
І актуальная інфармацыя для самазанятых у бягучым годзе.
Новыя стаўкі адзінага падатку, якія ўлады павялічылі таксама ў 2 разы, прымяняюцца пры вылічэнні сумы адзінага падатку, тэрмін выплаты якога надыходзіць пасля 30 студзеня 2023 года. Вылічэнне адзінага падатку за студзень 2023 года робіцца па старых стаўках, прадугледжаных дадаткам 24 да ПК у рэдакцыі, якая дзейнічала па 31 снежня 2022 года.
Віталь Кажух