Таксама на працягу месяца за час працы «гарачай лініі» на яе паступіла крыху больш за 100 даносаў з боку неабыякавых і пільных грамадзян. Толькі некалькі скаргаў былі абгрунтаваныя і парушэнні мелі месца. Астатнія звароты не мелі пад сабой фактычных парушэнняў цэнаўтварэння, а ўяўлялі сабой нейкія меркаваннем, гэта значыць даносы былі загадзя ілжывымі. Праваахоўнікі не паведамляюць, ці паслужылі звароты грамадзян пачатку крымінальнага пераследу ўладальнікаў гандлёвых аб'ектаў.
Аднак улады не сталі заводзіць на «стукачоў» крымінальныя справы, бо лічаць, што ў дзеяннях даносіцеляў адсутнічае склад крымінальнага злачынства прадугледжанага арт. 400 (Загадзя ілжывы данос). За такія злачынствы законам прадугледжана пакаранне вінаватых у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў.
Нагадаем, што 6 кастрычніка 2022 года Прэзідэнтам краіны прынята Дырэктыва №10 "Аб недапушчальнасці росту цэн". У ліку суб'ектаў, якія кантралююць яе выкананне - падраздзяленні Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Іван Чайка