Апошнім часам у віцебскіх СМІ не рэдка з'яўляюцца паведамленні, у якіх АУС запрашаюць на службу ў міліцыю паўналетніх маладых людзей узрост якіх не перавышае 28 гадоў, з адукацыяй, якая дазваляе працаваць на адпаведных пасадах і фізічна прыдатнымі для службы ў праваахоўных органах.
Кандыдат ў міліцыянеры не павінен мець судзімасцяў па крымінальных артыкулах.
Не больш за 5 разоў у жыцці прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці. Праўда ў гэты лік не ўваходзяць правапарушэнні, якія былі зафіксаваны камерамі відэаназірання.
Новым супрацоўнікам органаў унутраных спраў дзяржава гарантуе стабільную зарплату, сацыяльны пакет, якаснае медыцынскае абслугоўванне, жыллё на льготных умовах і бясплатную вышэйшую адукацыю ва ўстановах МУС.
У ідэале кандыдаты работнікі таксама павінны валодаць высокім маральным духам і прыстойнасцю, праўда чалавека з такімі асабістымі якасцямі ў міліцэйскім асяроддзі ўдаецца сустрэць даволі рэдка.
Пра гэта і многае іншае гаварылася на сустрэчы 25 жніўня ў Глыбокім Кіраўніка МУС Кубракова з калектывам мясцовага райаддзела міліцыі. У прыватнасці, была закранута праблема вострага недахопу кадраў, наступства якой негатыўна адбіваецца на эфектыўнасці работы аддзела.
Падначальныя таксама ўзнімалі розныя пытанні звязаныя з нездавальняючым матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем службы і нізкай выканаўчай дысцыпліны кадравага складу і прапаноўвалі шляхі для пераадолення гэтых недахопаў.
Супрацоўнікі, якія прысутнічалі на сустрэчы, асабліва гучна агучылі важнасць для іх падтрыманне духу міліцэйскай карпаратыўнасці і заклікалі да згуртаванасці службовых калектываў на фоне паскараючага негатыўнага развіцця падзей як унутры краіны, так і за яе межамі.
Міністр у сваю чаргу, парэкамендаваў кіраўніцтву на месцах больш актыўна заахвочваць супрацоўнікаў, якія вызначыліся, у тым ліку за ўдзел у падзеях апошніх двух гадоў, таму што іх заслугі не павінны заставацца незаўважанымі.
Віталь Кажух