«Раманоўскі Юрый Уладзіміравіч сапраўды звольнены з органаў пракуратуры на мінулым тыдні. Інфармацыя пра нібыта яго затрыманне і завядзенне ў дачыненні да яго крымінальнай справы не адпавядае рэчаіснасці», – паведаміла ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры.
Раней крыніцы TUT.BY паведамлялі пра затрыманне Раманоўскага КДБ – нібыта за хабар.
Абавязкі пракурора гораду выконвае зараз былы намеснік Юрыя Раманоўскага Кірыл Дубаў.
Старшы саветнік юстыцыі Юрый Раманоўскі атрымаў прызначэнне на пасаду пракурора гораду Віцебску 7 мая 2013 года. У органах пракуратуры Віцебскай вобласці служыў ад студзеня 2000 года. Працаваў памочнікам, старшым памочнікам пракурора Кастрычніцкага раёну Віцебску; пракурорам, старшым пракурорам аддзелу па наглядзе за аператыўна-пошукавай дзейнасцю і дазнаннем пракуратуры вобласці; старшым памочнікам пракурора вобласці па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў; начальнікам аддзелу пракуратуры вобласці па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў; пракурорам Першамайскага раёну Віцебску.