На сьвята прыйшло шмат бацькоў і дзяцей, усяго людзей было каля 2 тысяч. Некаторыя ўжо былі "ўзброеныя" сабранай калекцыяй і хацелі яе папоўніць.
Сьвята праходзіла каля крамы "Эўраопт", але варта адзначыць не найлепшую арганізацыю, некаторыя дзеці з бацькамі не маглі прабіцца бліжэй да каляровых герояў – Крола, Лупача, Зьлюдзіна і Жоўтапуза. Імкненьне асобных людзей быць як найбліжэй да герояў сьвята справакавала невялікую цісканіну, былі бацькі, якія па некалькі хвілін не маглі знайсьці сваіх дзяцей.
А затым на сьвята прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія 4 сакавіка адзначалі свой прафэсійны дзень, і перадалі арганізатарам інфармацыю ад гарадзкіх уладаў пра тое, што сьвята пара спыняць, бо яно не было ўзгодненае з уладамі. У выніку людзей папрасілі разысьціся. Тур "Бонстыкаў" па Беларусі працягнецца, а потым арганізатары абяцаюць ізноў прыехаць у Воршу, калі будзе атрыманая згода на сьвята ад Аршанскага райвыканкаму.
https://vitebskspring.org/news/dzjarzhava/item/2217-militsyya-spynila-dzitsyachae-svyata-yano-ne-bylo-uzgodnenae-z-uladami#sigProId9a4a67b441