Ігар Супранёнак, вядомы ў рэгіёне фатограф і краязнаўца, першы раз быў асуджаны да 10 сутак арышту, меркавана, паводле артыкула 19.11 КаАП – за распаўсюд матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі. 11 красавіка, не выйшаўшы на волю, ён быў арыштаваны яшчэ на 15 сутак. Па якім артыкуле КаАП яго судзілі, пакуль невядома.
Кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік таксама першы раз быў асуджаны да 10 сутак арышту, але на волю пасля адбыцця гэтага тэрміну ён не выйшаў. Яго асудзілі другі раз, пакараўшы арыштам яшчэ на 13 сутак. Справы абодвух, і Бортніка, і Супранёнка, разбіраў Наваполацкі гарадскі суд.
Міхась Хмара
Панядзелак, 17 Красавік 2023
Супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Ігара Бортніка і Ігара Супранёнка перавялі ў СІЗА-2
Пра гэта стала вядома навінаваму рэсурсу «Позірк» ад крыніцы, якая прасіла не называць сваіх дадзеных. Бортніка і Супранёнка перавялі ў віцебскі следчы ізалятар падчас адбыцця арыштаў, прычым для кожнага з іх гэта быў другі запар арышт, прысуджаны па адміністрацыйных справах. За краты мужчыны трапілі ў выніку міліцэйскага хапуну 29 і 30 сакавіка, калі былі затрыманыя 11 былых і цяперашніх супрацоўнікаў Полацкага музея- запаведніка. Ва ўсіх правялі ператрусы, забралі кампутары і мабільныя тэлефоны, а пазней асудзілі па адміністрацыйных справах. Як стала вядома праваабаронцым, загадчыца экспазіцыйнага аддзелу Тамара Джумантаева была звольнена падчас адбыцця прысуджанага арышту.
Апублікавана ў
Дыскрымінацыя
Тэгі: