Дэкрэт наконт «дармаедаў» заахвоціў віцебскага праваабаронцу правесьці пікет
Празь пікет, заяўка на правядзеньне якога пададзеная ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, праваабаронца Леанід Сьвецік мяркуе растлумачыць жыхарам гораду палажэньні дэкрэту прэзыдэнта №3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
У Віцебску зьбіраюць подпісы за скасаваньне дэкрэту аб «дармаедах»
За пару дзён актывісты сабралі некалькі сотняў подпісаў. Акцыя, якая зьяўляецца агульнарэспубліканскай, працягнецца да 17 лютага, а пасьля сабраныя подпісы будуць перададзеныя ў адміністрацыю прэзыдэнта, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Савет Міністраў.
Палачанін атрымаў апавяшчэньне пра заказны ліст з крамы, а замест яго на пошце дастаў «ліст шчасьця» з падатковай
Фотаздымак паштовага паведамленьня пра заказны ліст з крамы «Філятэлія», па якім жыхару Полацку ўручылі падатковае паведамленьне пра неабходнасьць аплаты збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў, апублікаванае ў пабліку «Скарга | Полацак і Наваполацак».
Жыхар Віцебску: Мала таго, што няма чаго есьці, дык яшчэ і падаткам абклалі
4 студзеня ў сваім блогу на livejournal.com віцябчук Сяргей Белязека распавёў наведнікам пра тое, як стаў «дармаедам». «Лісты шчасьця» ад падаткавікоў атрымалі ўжо 250 тысяч беларусаў, але далёка ня ўсе гэтак адкрыта выказаліся наконт іх.