Як растлумачыў намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Паставах Мікалай Доўмант, мантаж уваходных дзвярэй і абсталявання адбываецца на падставе дамоў і за кошт жыхароў дамоў. Таму жыхары самі маюць права прымаць рашэнні па ўтрыманні і рамонту гэтай маёмасці. І гэтыя работы вядуцца за кошт саміх грамадзян. У дадзеным выпадку ў дзеяннях жыхароў ніякага парушэння правапарадку няма. Як адзначыў чыноўнік, шкоды тут ніякай няма. Але ён звярнуў увагу на тое, што калі б замест прызнання ў любові да роднага горада тут з’явіліся б зневажальныя надпісы, то, канешне, такія надпісы не мелі б права на існаванне.
Таксама Мікалай Доўмант паведаміў, што калі чалавек становіцца ўласнікам кватэры або блочнага аднапавярховага дома (хоць і на дзве кватэры), ён аўтаматычна надзяляецца правамі на агульную маёмасць сумеснага домаўладання. І, па яго словах, акрамя правоў, ёсць і абавязацельствы па эксплуатацыі і ўтрымання агульнай маёмасці.
Ён нагадаў, што ў краіне існуе 3 варыянты па эксплуатацыі і ўтрыманні агульнай маёмасці. Калі ў доме не больш за 10 кватэр, жыхары могуць заключыць паміж сабой дамову сумеснага кіравання і займацца гэтым самастойна. Другі варыянт прадугледжвае стварэнне юрыдычнай асобы – таварыства ўласнікаў або ЖБВК (жыллёва-будаўнічага вытворчага кааператыву).
І калі не адзін з гэтых спосабаў не абраны, то райвыканкам прызначае ўпаўнаважаную асобу, якой можа быць дзяржаўны заказчык у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Апошні, як зазначае чыноўнік, пакуль самы папулярны. У Пастаўскім раёне такой упаўнаважанай асобай з’яўляецца дзяржаўная арганізацыя “Наваполацкая кіруючая кампанія”, а калі ў доме ўсе кватэры дзяржаўныя, то Пастаўскае ЖКГ. Яны кіруюць толькі агульнай маёмасцю, але не з’яўляюцца ўласнікамі.
У сферу адказнасці ўпаўнаважанай асобы ўваходзіць аказанне асноўных і дадатковых камунальных паслуг, правядзенне конкурсаў па выбары іх выканаўцаў, кантроль за якасцю аказання паслуг, рашэнне пытанняў і зваротаў грамадзян, звязаных з паляпшэнне камфортнасці пражывання.
Інга Сташэўская