З-за хваробы на мерапрыемстве не змог прысутнічаць старшыня Віцебскага абласнога падраздзялення грамадскай арганізацыі "Саюз Чарнобыль-Беларусь", зарэгістраванай ва Украіне, Анатоль Гнеўка.
З-за таго, што ў храме сабраліся прадстаўнікі абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, мітынг насіў асабліва фармальны характар.
Да прысутных звярнуўся старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч. Як належыць на такіх мерапрыемстваў, чыноўнік адзначыў, што ў найбольшай ступені пацярпела ад забруджвання радыеактыўнымі ападкамі ў выніку катастрофы на ЧАЭС менавіта беларуская зямля.
Хвілінай маўчання ўшанавалі ўдзельнікі мітынгу памяць пажарных, верталётчыкаў, медыкаў, супрацоўнікаў міліцыі, прадстаўнікоў многіх іншых прафесій – верных службоваму абавязку і мужных людзей, якія коштам уласнага здароўя і жыцця максімальна знізілі цяжар наступстваў гэтай вялікай бяды.
На гэты раз мітынг абышоўся без гвалта з боку работнікаў міліцыі, жорсткіх затрыманняў АМАПа і злавесных аўтазакаў.
Як было некалькі год таму, арыштаў не назіралася сярод апазіцыянераў і незалежных журналістаў.
Таксама не было традыцыйнага вянка, які ў памяць аб ахвярах аварыі, віцебскія ліквідатары пускалі ў плаў па Дзвіне.
«Хоць раней і было адчуванне небяспекі збіцця і арышту, але было цяплей, душэўней і маральна чысцей. А зараз суцэльны фармалізм. Вось і думай: хто каго перамог ці ўлада нас перайграла, ператварыўшы ўсё ў мерапрыемства для “галачкі” ці мы сваёй упартасцю не гледзячы на пагрозы прымусілі ўладу хоць вось так адзначаць дзень трагедыі на ЧАЭС» - выказаўся апазіцыйна настроены ўдзельнік мітынгу.
Віталь Кажух