Між тым 5 лістапада старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец заявіў, што напачатку 2014 году мост будзе адрамантаваны. “Так, каштарыс ва ўладаў ёсьць, але і рамонт мосту яны абяцаюць правесьці ўжо даўно. Мы будзем сачыць, ці будуць улады рамантаваць мост у наступным годзе і як”, - паведаміў Яўген Анішчанка.
Серада, 20 Лістапад 2013
У Воршы забаранілі пікет за рамонт аварыйнага мосту
Аршанскія актывісты атрымалі адказы на заяўку на правядзеньне пікету за рамонт аварыйнага мосту. У адказах гаворыцца, што гарвыканкам не дазволіў пікет, бо не была атрыманая згода ад міліцыі і паліклінікі на ахову мерапрыемства. А міліцыя і паліклініка не пагадзіліся ахоўваць пікет, бо ня быў атрыманы дазвол з гарвыканкаму. Як адзначыў каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” ў Воршы Яўген Анішчанка, які больш за два гады змагаецца за рамонт аварыйнага мосту, ён мае намер падаць скаргі на забарону пікету ў суд.
Апублікавана ў
Акцыі
Тэгі: