У Воршы такое несанкцыянаванае мерапрыемства было заўважанае ўпершыню, але ў іншых рэгіёнах, у тым ліку ў Менску, такія людзі ўжо зьяўляліся. Іх задача - раздаць як мага больш сьцягоў суседняй дзяржавы, зручных для ўсталёўкі ў машынах. Чым больш такіх сьцягоў будзе на панэлях аўтамабіляў беларусаў, тым больш ствараецца ўражаньне, што да прысутнасьці на тэрыторыі Беларусі агентаў уплыву Расеі людзі ставяцца ляяльна.
Аднак узьнікаюць пытаньні. Чаму беларускія аўтамабілісты павінны прапагандаваць дзяржаўную сымболіку хай і суседняй, але ўсё ж іншай дзяржавы? Хіба гэта не замежнае ўмяшаньне? Якую мэту ставяць перад сабой гэтыя людзі?
Крыніца: Орша.eu