Глыбоцкага журналіста аштрафавалі на 805 рублёў
35 базавых велічынь прысудзіў судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч незалежнаму журналісту з Глыбокага Зьмітру Лупачу. Зьмітра судзілі ў новым будынку Глыбоцкага суду, які адкрылі некалькі дзён таму.
Кастрычніцкі суд Віцебску спыніў адміністрацыйную справу супраць доктара Пастнова
Віцебскага доктара-праўдаруба Ігара Пастнова абвінавачвалі ў непадпарадкаваньні супрацоўніку міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ) падчас інцыдэнту 4 верасьня, калі Пастнова гвалтам вывезьлі з будынку сьледчага камітэту на псыхіятрычную экспэртызу ў Навінкі. 15 верасьня судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Ільля Белавус вынес рашэньне скасаваць справу. Падстава – адсутнасьць складу правапарушэньня.
Двое віцебчукоў распавялі, як іх зьбілі АМАПаўцы, і апублікавалі здымкі сваіх траўмаў
Двое жыхароў Віцебску заявілі, што іх зьбілі супрацоўнікі АМАП. Паводле заявы праводзіцца праверка. Пасьля сустрэчы з АМАПаўцамі, распавядаюць хлопцы, у іх на целе засталіся вялізныя гематомы, зламаная рука, разьбітыя тэлефон і машына.
Удзельніка лютаўскага маршу «недармаедаў» у Віцебску прысудзілі да 15-ці сутак арышту
20 красавіка ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску адбыўся суд над чарговым удзельнікам несанкцыянаванай акцыі ў горадзе. Адметна, што абвінавачаны ў парушэньні адміністрацыйнага кодэксу, Лынша Юры Аляксандравіч, не зьяўляецца жыхаром Віцебску, а прыехаў зь Менску і, паводле яго словаў, у дзень акцыі выпадкова апынуўся ў цэнтры гораду.
Праваабаронца Павал Левінаў пакараны 15-цю суткамі арышту
Суд над сябрам Беларускага Хэльсынскага Камітэту адбыўся ва ўжо звыклым для разгляду справаў пра масавыя мерапрыемствы месцы, у судзе Кастрычніцкага раёну гораду Віцебску. Судзьдзя Іна Грабоўская палічыла даказаным удзел праваабаронцы у несанкцыянаваных акцыях, што прайшлі 25 і 26 сакавіка, і пастанавіла падвергнуць яго спагнаньню ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.