У Полацку 7 сакавіка асудзілі прафсаюзнага лідара, старшыню Свабоднага прафсаюза  Беларускага СПБ Мікалая Шараха. Яго судзілі за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў паволе часткі 2 артыкула 19. 11 КаАП (за падпіску ў “Фэйсбуку” на "Байпол" і “Байхелп”). Судовае пасяджэнне праходзіла ў судзе горада Полацка і Полацкага раёна.

Інфармацыя аб затрыманні старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага СПБ Мікалая Шараха з’явілася ў Фэйсбуку Асацыяцыі “Салідарнасць”. Магчыма, заўтра з раніцы, ў Полацкім раёным судзе, 07 сакавіка, яго будуць судзіць па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць).

Суполка Укантакце «Докшыцы лайф» прызнана экстрэмісцкай. Такое рашэнне прыняў суд Чашніцкага раёна яшчэ 23 снежня 2022 года. 

Паводле меркавання праваабаронцаў і ягоных сяброў, віцебскі арт-менеджэр і музыка асуджаны да чарговага адміністрацыйнага арышту. Булаўскага трымаюць у ІЧУ, які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА-2, яму не ўдалося сустрэцца з адвакатам, а ў брата не прынялі для яго перадачу. Уладзімір Булаўскі знаходзіцца ў няволі з 14-га снежня мінулага году.

Ён быў затрыманы 14 снежня па невядомай прычыне. Цяпер ягоныя сябры даведаліся, што 16 студзеня Уладзімір Булаўскі асуджаны да 15 сутак арышту. Есць верагоднасць, што яго звінавацілі паводле артыкула 19.11 за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Прынамсі, такое самае абвінавачанне было высунута супраць затрыманых з ім у адзін дзень заснавальнікаў гастрапаба ROK’I PUB Іллі Кульмана і Паўла Пятруніна, а таксама сталага наведніка Дзмітрыя Ларкова. Апошнія трое ўжо на волі.