У працэсе суда высветлілася, што Сытоў захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-старонкі з назвай "STOP LUKA", якая ў сакавіку 2022 года была ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Ён жа, у перыяд часу з лістапада 2020 г. па цяперашні час без дазволу Аршанскага райвыканкама публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў, прыняў удзел у пікетаванні, што выявілася ў публікацыі ў «Тэлеграм» выявы ў выглядзе палотнішча ў танах бел-чырвона-белага колеру з надпісам «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ». Для гэтага правапарушэння ён выкарыстоўваў прыналежны яму тэлефон.
Гэтыя звесткі былі зафіксаваны ў рапарце оперупаўнаважанага ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь і перададзены ў суд у выглядзе двух пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Раман Токараў