Жанчына заявіла таксама, што «звальненне гэтай катэгорыі працаўнікоў істотнага ўплыву на працоўны працэс не мае» - маўляў, на ДРЭС ёсць дастаткова кваліфікаваных кадраў для забеспячэння бесперабойнага вытворчага працэсу. Статыстыкі ў гэтым пытанні спадарыня Гарбадзей не прыводзіць, а тым часам колькасць звольненых ідзе ўжо на дзясяткі, а некаторыя работнікі Лукомскай ДРЭС сцвярджаюць, што і на сотні. Работнікам прапануюць напісаць заяву «па ўласным жаданні», палохаючы кепскімі наступствамі ў выпадку нязгоды
З апошняга вядома прынамсі пра 5 судоў над працаўнікамі ДРЭС, затрыманымі ў мінулым месяцы. За так званы «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» - за падпіскі на інфармацыйныя рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі» і за «пікетаванне ў інтэрнэце» шляхам размяшчэння выяў з непажаданай для ўладаў сімволікай траім затрыманым прысудзілі па 20 сутак арышту. Адзін з іх асуджаны за фотаздымак, які даўней пераслаў сваёй дзяўчыне, цяпер ужо жонцы. Здымак быў з «экстрэмісцкага рэсурсу», а на ім – выява стала і лаўкі ў белым і чырвоным колерах з Пагоняй...
Яшчэ двое мусяць сплаціць штрафы памерам 1110 і 2590 рублёў. Пад увагу сілавых структураў трапляюць у апошнія месяцы не толькі супрацоўнікі ДРЭС: пракладам 20 сутак арышту прысудзілі хірургу Сяргею Нарэйку. Не выключана, што ён таксама страціць працу, нягледзячы на тое, што медычных кадраў у раёне востра бракуе. На 15 сутак быў асуджаны пастар Царквы Хрысціян Веры Евангельскай Аляксандр Зарэцкі.
Лявон Каляда