Магчыма, міліцыянты склалі на яе яшчэ адзін адміністратыўны пратакол па арт. 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ.
1 верасня падчас лінейкі ў гімназіі №1 Наваполацка, быў выступ людзей у вайсковай форме. Тукава на сярэдзіне выступу выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак “Перамога”.
Спачатку да яе падыйшлі супрацоўнікі школы, а потым і міліцыянт, які павёў дзяўчыну ў АУС Наваполацку. Сыходзіла дзяўчына пад апладысменты людзей, якія прысутнічалі на школьным свяце.
Іван Чайка