Аргументы пра тое, што Пагоня не з’яўляецца нейкім забароненым сімвалам, і што гэтая выява ёсць нават на гербе Віцебскай вобласці, на Шашкаўца не паўздзейнічалі. Хаця пра гэта яму казалі і сам Хамайда, і ўсе, хто за яго заступаўся. Міліцыянт выклікаў падмацаванне на службовай машыне, і 74-гадовага апазіцыянера забралі ў пастарунак. Белую ружу, якую ён прынёс Таццяне Матвеевай, за яго перадалі іншыя людзі.
Заставалася надзея, што спадара Хамайду выпусцяць праз ьры гадзіны, але гэтыя спадзяванні не апраўдаліся. Ен не выйшаў на сувязь, і ягоны мабільны тэлефон адключаны. Верагодна, што ўжо заўтра апазіцыянера будуць судзіць. А таксама ёсць варыянт, што яго будуць трымаць пад вартай 72 гадзіны, і адпусцяць у нядзелю.
Станіслаў Іваноўскі